-
|Êxodo 15:1| Тады Майсей і сыны Ізраілевыя засьпявалі Госпаду песьню гэтую і казалі:пяю Госпаду, бо ён высока ўзьнёсься: каня і верхаўца яго ўкінуў у мора.
-
-
-
|Êxodo 15:2|Гасподзь цьвярдыня мая і слава мая, Ён стаў мне ратункам. Ён Бог мой, і праслаўлю Яго; Бог бацькі майго, і ўсхвалю Яго.
-
-
-
|Êxodo 15:3|Гасподзь муж бітвы, Ягова імя Яму.
-
-
-
|Êxodo 15:4|Калясьніцы фараонавыя і войска ягонае ўкінуў Ён у мора, і выбраныя ваеначальнікі Ягоныя патанулі ў Чэрмным моры.
-
-
-
|Êxodo 15:5|Багны пакрылі іх: яны пайшлі ў глыбіню, як камень.
-
-
-
|Êxodo 15:6|Правіца Твая, Госпадзе, праславілася сілаю; правіца Твая, Госпадзе, пабіла ворага.
-
-
-
|Êxodo 15:7|Велічнасьцю славы Тваёй Ты скінуў тых, што паўсталі супроць Цябе. Ты паслаў гнеў Твой, і ён папаліў іх, як салому.
-
-
-
|Êxodo 15:8|Ад дыханьня Твайго цякучыя воды спыніліся сьцяною, застылі глыбіні ўсэрцы мора.
-
-
-
|Êxodo 15:9|Вораг сказаў: паганю, даганю, падзялю здабычу; насыціцца імі душа мая, агалю меч мой, зьнішчыць іх рука мая.
-
-
-
|Êxodo 15:10|Ты дыхнуў духам Тваім, і накрыла іх мора: яны апусьціліся, як волава, у вялікіх водах.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
