Êxodo


  • |Êxodo 38:1| І зрабіў ахвярнік цэласпаленьня з дрэва сітым даўжынёю ў пяць локцяў і шырынёю ў пяць локцяў, чатырохкутны, вышынёю ў тры локці,

  • |Êxodo 38:2| і зрабіў рогі на чатырох кутах яго, так што зь яго выходзілі рогі, і абклаў яго медзьдзю.

  • |Êxodo 38:3| І зрабіў усе прылады ахвярніка: гаршкі; лапаты, чары, вілкі і вугольнікі; усе прылады яго зрабіў зь медзі.

  • |Êxodo 38:4| І зрабіў для ахвярніка рашотку, як сетку, зь медзі, па краі яго ўнізе да палавіны яго;

  • |Êxodo 38:5| і зрабіў чатыры колцы на чатырох кутах меднай рашоткі для ўкладваньня жэрдак,

  • |Êxodo 38:6| і зрабіў жэрдкі з дрэва сітым, і абклаў іх медзьдзю,

  • |Êxodo 38:7| і ўклаў жэрдкі ў колцы па баках ахвярніка, каб насіць яго на іх; пусты ўсярэдзіне з дошак зрабіў яго.

  • |Êxodo 38:8| І зрабіў умывальнік зь медзі і падножжа яго зь медзі з далікатнымі выявамім, якія ўпрыгожвалі ўваход у скінію сходу.

  • |Êxodo 38:9| І зрабіў двор: з паўднёвага боку, на поўдзень, заслоны з суканага вісону даўжынёю ў сто локцяў;

  • |Êxodo 38:10| слупоў для іх дваццаць і падножжаў да іх дваццаць медных; гачкі ў слупоў і повязі іх з срэбра.


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.