-
|Êxodo 21:1| І вось законы, якія ты абвесьціш ім:
-
-
-
|Êxodo 21:2| Калі купіш раба Габрэя, няхай ён працуе шэсьць гадоў, а на сёмы няхай выйдзе на волю задарам;
-
-
-
|Êxodo 21:3| калі ён прыйшоў адзін, няхай адзін і выйдзе; а калі ён жанаты, няхай выйдзе зь ім і жонка ягоная;
-
-
-
|Êxodo 21:4| а калі гаспадар ягоны даў яму жонку і яна нарадзіла яму сыноў, альбо дочак, дык жонка і дзеці яе няхай застануцца ў гаспадара яе, а ён выйдзе адзін;
-
-
-
|Êxodo 21:5| але калі раб скажа: люблю гаспадара майго, жонку маю і дзяцей маіх, не пайду на волю, -
-
-
-
|Êxodo 21:6| дык няхай гаспадар ягоны прывядзе яго да багоў і паставіць яго да дзьвярэй, альбо да вушака, і праколе яму гаспадар ягоны вуха шылам, і ён застанецца рабом ягоным вечна.
-
-
-
|Êxodo 21:7| Калі хто прадасьць дачку сваю ў рабыні, дык яна ня можа выйсьці, як выходзяць рабы;
-
-
-
|Êxodo 21:8| калі яна не да спадобы гаспадару свайму і ён не заручыць яе, няхай дазволіць выкупіць яе; а чужому народу прадаць яе ня мае ўлады, калі сам пагардзіў ёю;
-
-
-
|Êxodo 21:9| калі ён заручыць яе з сынам сваім, няхай зробіць зь ёю паводле права дочак;
-
-
-
|Êxodo 21:10| калі ж другую возьме за яго, дык яна не павінна пазбаўляцца ежы, вопраткі і шлюбнага сужыцьця;
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
