Êxodo


  • |Êxodo 29:1| Вось, што павінен ты ўчыніць зь імі, каб прысьвяціць іх у сьвятары Мне; вазьмі адно цяля з валоў, і два бараны без пахібы,

  • |Êxodo 29:2| і хлябоў прэсных, і праснакоў, зьмешаных з алеем, і ляпёшак прэсных, памазаных алеем: з мукі пшанічнай сьпячы іх;

  • |Êxodo 29:3| і пакладзі іх у адзін кош, і прынясі іх у кашы, і разам цяля і двух бараноў.

  • |Êxodo 29:4| А Аарона і сыноў ягоных прывядзі да ўваходу ў скінію сходу і абмый іх вадою.

  • |Êxodo 29:5| І вазьмі вопратку, і апрані Аарона ў хітон і ў верхнюю рызу, у эфод і ў нагруднік, і аперажы яго па эфодзе;

  • |Êxodo 29:6| і надзень яму на галаву кідар і ўмацуй дыядэму сьвятыні на кідары;

  • |Êxodo 29:7| і вазьмі алей памазаньня, і вылі яму на галаву, і памаж яго.

  • |Êxodo 29:8| І прывядзі таксама сыноў ягоных і апрані іх у хітоны;

  • |Êxodo 29:9| і аперажы іх поясам, Аарона і сыноў ягоных, і накладзі на іх павязкі, і будзе ім належаць сьвятарства паводле статута навекі; і напоўні рукі Аарона і сыноў ягоных.

  • |Êxodo 29:10| І прывядзі цяля да скініі сходу, і пакладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву цяляці;


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.