Êxodo


  • |Êxodo 37:1| І зрабіў Вэсэлііл каўчэг з дрэва сітым: даўжыня яго два локці з палавінаю, шырыня яго паўтара локця і вышыня Яго паўтара локця;

  • |Êxodo 37:2| і абклаў яго чыстым золатам зь сярэдзіны і звонку і зрабіў вакол яго залаты вянок;

  • |Êxodo 37:3| і выліў для яго чатыры колцы залатыя, на чатырох ніжніх кутках яго: па два колцы з аднаго боку яго, і два колцы з другога боку яго.

  • |Êxodo 37:4| І зрабіў жэрдкі з дрэва сітым і абклаў іх золатам;

  • |Êxodo 37:5| і ўклаў жэрдкі ў колцы, па баках каўчэга, каб насіць каўчэг.

  • |Êxodo 37:6| і зрабіў века з чыстага золата: даўжыня яго два локці з палавінаю, а шырыня паўтара локця.

  • |Êxodo 37:7| і зрабіў двух херувімаў з золата: чаканнага вырабу зрабіў іх на абодвух канцах века,

  • |Êxodo 37:8| аднаго херувіма з аднаго канца, а другога херувіма з другога канца: пукатымі зь века зрабіў херувімаў з абодвух канцоў яго;

  • |Êxodo 37:9| і былі херувімы раскрыленыя ўгору і пакрывалі крыламі сваімі века, а тварамі сваімі былі павернутыя адзін да аднаго; херувімы былі тварамі да века.

  • |Êxodo 37:10| І зрабіў стол з дрэва сітым даўжынёю ў два локці, шырынёю ў локаць і вышынёю ў паўтара локця,


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.