-
|Êxodo 2:1| Нехта з роду Лявіінага пайшоў і ўзяў сабе за жонку з таго ж самага роду.
-
-
-
|Êxodo 2:2| Жонка зачала і нарадзіла сына, і бачачы, што ён вельмі прыгожы, хавала яго тры месяцы;
-
-
-
|Êxodo 2:3| але ня могучы даўжэй хаваць яго, узяла трысьняговы кош і засмаліла яго асфальтам і смалою і, паклаўшы ў яго немаўля, паставіла ў трысьнягу на беразе ракі,
-
-
-
|Êxodo 2:4| а сястра яго пачала здалёк назіраць, што зь ім будзе.
-
-
-
|Êxodo 2:5| І выйшла дачка фараонава на раку мыцца, а прыслужніцы яе хадзілі па беразе ракі. Яна ўбачыла кош сярод трысьнягу і паслала рабыню сваю ўзяць яго.
-
-
-
|Êxodo 2:6| Адкрыла і ўбачыла немаўля; і вось, дзіця плача; і ўмілажалілася зь яго і сказала: гэта з Габрэйскіх дзяцей.
-
-
-
|Êxodo 2:7| І сказала сястра яго дачцэ фараонавай: ці не схадзіць мне і ці не паклікаць да цябе карміцельку з Габрэек, каб яна мамчыла табе немаўля?
-
-
-
|Êxodo 2:8| Дачка фараонава сказала ёй: схадзі. Дзяўчына пайшла і паклікала маці немаўляці.
-
-
-
|Êxodo 2:9| Дачка фараонава сказала ёй: вазьмі гэтае немаўля і мамчы яго мне; я заплачу табе. Жанчына ўзяла немаўля і мамчыла яго.
-
-
-
|Êxodo 2:10| І вырасла немаўля, і яна прывяла яго да дачкі фараонавай, і ён быў у яе за сына, і дала яму імя: Майсей, бо, казала яна, я з вады дастала яго.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
