Êxodo


  • |Êxodo 1:1| Вось імёны сыноў Ізраілевых, якія ўвайшлі ў Егіпет зь Якавам, увайшлі кожны з домам сваім:

  • |Êxodo 1:2| Рувім, Сымон, Лявій і Юда,

  • |Êxodo 1:3| Ісахар, Завулон і Веньямін,

  • |Êxodo 1:4| Дан і Нэфталім, Гад і Асір.

  • |Êxodo 1:5| А ўсіх душаў, што выйшлі са сьцёгнаў Якава, было семдзесят (пяць), а Язэп быў ужо ў Егіпце.

  • |Êxodo 1:6| І памёр Язэп і ўсе браты ягоныя і ўвесь род іхні;

  • |Êxodo 1:7| а сыны Ізраілевыя плодзіліся вельмі, і размножыліся, і зрабіліся яны дужа моцныя, і напоўнілася тая зямля імі.

  • |Êxodo 1:8| І паўстаў у Егіпце новы цар, які ня ведаў Язэпа,

  • |Êxodo 1:9| і сказаў народу свайму: вось, народ сыноў Ізраілевых шматлікі і дужэйшы за нас;

  • |Êxodo 1:10| перахітрым жа яго, каб ён ня множыўся; інакш, калі здарыцца вайна, злучыцца ён з нашымі няпрыяцелямі, і ўзброіцца супроць нас, і выйдзе зь зямлі.


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.