Êxodo


  • |Êxodo 25:1| І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:

  • |Êxodo 25:2| скажы сынам Ізраілевым, каб яны зрабілі Мне прынашэньне ад кожнага чалавека, у якога будзе руплівасьць, прымайце прынашэньне Мне.

  • |Êxodo 25:3| Вось прынашэньні, якія вы павінны прымаць ад іх: золата, і срэбра і медзь,

  • |Êxodo 25:4| і воўну блакітную, пурпуровую і чырванёную, і вісон, і казіную поўсьць,

  • |Êxodo 25:5| і скуры барановыя чырвоныя, і скуры сінія, і дрэвы сітым,

  • |Êxodo 25:6| алей у сьвяцільні, пахошчы ў алей памазаньня і дзеля пахучага каджэньня.

  • |Êxodo 25:7| камень анікс і камяні на аздобу эфода і на нагруднік.

  • |Êxodo 25:8| І ўладзяць яны Мне сьвятыню, і буду жыць сярод іх;

  • |Êxodo 25:9| усё зрабеце, як Я паказваю табе, і ўзор скініі і ўзор усяго посуду яе; так і зрабеце.

  • |Êxodo 25:10| Зрабеце каўчэг з дрэва сітым; даўжыня яго два локці з палавінаю, і шырыня яго паўтара локця, і вышыня яго паўтара локця;


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.