-
|Êxodo 6:1| І сказаў Гасподзь Майсею: цяпер убачыш ты, што Я зраблю з фараонам: дзеяньнем рукі моцнай ён адпусьціць іх; дзеяньнем рукі моцнай нават прагоніць іх зь зямлі сваёй.
-
-
-
|Êxodo 6:2| І маўляў Бог Майсею і сказаў яму: Я Гасподзь.
-
-
-
|Êxodo 6:3| Яўляўся Я Абрагаму, Ісааку і Якаву зь імем "Бог Усемагутны"; а зь імем Маім "Гасподзь" не адкрыўся ім;
-
-
-
|Êxodo 6:4| і Я паклаў заруку Маю зь імі, каб даць ім зямлю Ханаанскую, зямлю вандраваньня іхняга, у якой яны вандравалі.
-
-
-
|Êxodo 6:5| І Я пачуў стогны сыноў Ізраілевых пра тое, што Егіпцяне трымаюць іх у няволі, і ўспомніў заруку Маю.
-
-
-
|Êxodo 6:6| Дык вось, скажы сынам Ізраілевым: Я Гасподзь, і выведу вас з-пад ярма Егіпцянаў, і выбаўлю вас зь няволі іхняй, і выратую вас рукою працягнутаю і судамі вялікімі;
-
-
-
|Êxodo 6:7| і прыму вас Сабе ў народ і буду вам Богам, і вы ўведаеце, што Я Гасподзь, Бог ваш, Які вывеў вас з-пад ярма Егіпецкага:
-
-
-
|Êxodo 6:8| і выведу вас у тую зямлю, якую Я, падняўшы руку Маю, прысягаўся даць яе Абрагаму, Ісааку, і Якаву, і дам вам яе ў спадчыну. Я Гасподзь.
-
-
-
|Êxodo 6:9| Майсей пераказаў гэта сынам Ізраілевым: але яны не паслухаліся Майсея з маладушнасьці і цяжкасьці працы.
-
-
-
|Êxodo 6:10| І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
