Êxodo


  • |Êxodo 20:1| І прамовіў Бог усе словы гэтыя, кажучы:

  • |Êxodo 20:2| Я Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай, з дома рабства;

  • |Êxodo 20:3| хай ня будзе ў цябе іншых багоў перад абліччам Маім.

  • |Êxodo 20:4| Не рабі сабе куміра і ніякай выявы таго, што на небе ўгары, і што на зямлі ўнізе і што ў вадзе ніжэй зямлі;

  • |Êxodo 20:5| не пакланяйся ім і ня служы ім, бо Я Гасподзь, Бог твой, Бог руплівец, Які карае дзяцей за віну бацькоў да трэцяга і чацьвёртага роду, што ненавідзяць мяне,

  • |Êxodo 20:6| і Які чыніць мілату тысячам родаў, што любяць Мяне і шануюць запаведзі Мае.

  • |Êxodo 20:7| Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна, бо Гасподзь не пакіне без пакараньня таго, хто вымаўляе імя Яго марна.

  • |Êxodo 20:8| Але памятай дзень суботні, каб сьвяціць яго;

  • |Êxodo 20:9| шэсьць дзён працуй і рабі ўсякія дзеі твае,

  • |Êxodo 20:10| а дзень сёмы - субота Госпаду, Богу твайму: не рабі ў гэты ніякай працы ні ты, ні сын твой, ні дачка твая, ні раб твой, ні рабыня твая, ні быдла тваё, ні прыхадзень, які ў брамах тваіх;


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.