-
|Êxodo 23:1| Не зважай на пустыя чуткі, не давай рукі тваёй бязбожніку, каб ня быць сьведкам няпраўды.
-
-
-
|Êxodo 23:2| Ня йдзі за большасьцю на благое і не вырашай цяжбіны, адступаючы з большасьцю ад праўды;
-
-
-
|Êxodo 23:3| і беднаму не патурай у цяжбіне ягонай.
-
-
-
|Êxodo 23:4| Калі знойдзеш вала ворага твайго, альбо асла ягонага, які заблудзіўся, прывядзі яго да яго;
-
-
-
|Êxodo 23:5| калі ўбачыш асла ворага твайго, што ўпаў пад ношкаю сваёю, дык не пакідай яго: разгрузі яго і заставайся разам зь ім.
-
-
-
|Êxodo 23:6| Ня судзі навыварат цяжбіны беднага твайго.
-
-
-
|Êxodo 23:7| Адыходзь далей ад няпраўды і не забівай невінаватага і справядлівага, бо я не апраўдаю благога.
-
-
-
|Êxodo 23:8| Дарункаў ня прымай, бо дарункі сьляпымі робяць відушчых і перакручваюць словы справядлівых.
-
-
-
|Êxodo 23:9| Прыхадня ня крыўдзі: вы ведаеце душу прыхадня, бо самыя былі прыхаднямі ў зямлі Егіпецкай.
-
-
-
|Êxodo 23:10| Шэсьць гадоў засявай зямлю тваю і зьбірай плён яе,
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
