-
|Êxodo 27:1| І зрабі ахвярнік з дрэва сітым даўжынёю ў пяць локцяў і шырынёю ў пяць локцяў, так каб ён быў чатырохкутны, і вышынёю ў тры локці.
-
-
-
|Êxodo 27:2| І зрабі рогі на чатырох вуглах яго, так каб рогі выходзілі зь яго; і абкладзі яго медзьдзю.
-
-
-
|Êxodo 27:3| Зрабі да яго горшчык, каб ссыпаць у яго попел, і лапаткі і чары, і відэльцы і вугольніцы; усе прылады зрабі зь медзі.
-
-
-
|Êxodo 27:4| Зрабі да яго крату, каб была як сетка, зь медзі, і зрабі на сетцы, на чатырох вуглах яе, чатыры колцы медныя;
-
-
-
|Êxodo 27:5| і пакладзі яе на край ахвярніка ўнізе, так каб сетка была да палавіны ахвярніка.
-
-
-
|Êxodo 27:6| І зрабі жэрдкі да ахвярніка, жэрдкі з дрэва сітым, і абкладзі іх медзьдзю;
-
-
-
|Êxodo 27:7| і ўкладвай жэрдкі яго ў колцы, так каб жэрдкі былі абапал ахвярніка, калі несьці яго.
-
-
-
|Êxodo 27:8| зрабі яго пустым усярэдзіне, дашчаны: як паказана табе на гары, так няхай зробяць.
-
-
-
|Êxodo 27:9| Зрабі двор скініі: з паўднёвага боку на поўдзень заслоны для двара павінны быць з суканага вісону, даўжынёю ў сто локцяў з аднаго боку;
-
-
-
|Êxodo 27:10| слупоў для іх дваццаць, і падножжаў для іх дваццаць медных; гачыкі ў слупоў і повязі на іх з срэбра.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
