-
|Êxodo 15:11|Хто, як Ты, Госпадзе, паміж багамі? Хто, як Ты, велічны сьвятасьцю, срашны пахваламі, творца цудаў?
-
-
-
|Êxodo 15:12|Ты прасьцёр правіцу Тваю: паглынула іх зямля.
-
-
-
|Êxodo 15:13|Ты вёў міласьцю Тваёю народ гэты, які Ты выбавіў, - павёў сілаю Тваёю да сьвятой сялібы Тваёй.
-
-
-
|Êxodo 15:14|Пачулі народы і дрыжаць: жудасьць ахапіла жыхароў Філістымскіх;
-
-
-
|Êxodo 15:15|тады сумеліся князі Эдэмавыя, дрыжаньне апанавала правадыроў Маавіцкіх, замаркоціліся ўсе жыхары Ханаана.
-
-
-
|Êxodo 15:16|Хай апануе іх страх і жудасьць; ад велічы мышцы Тваёй хай анямеюць яны, як камень, пакуль праходзіць народ Твой, Госпадзе, пакуль праходзіць гэты народ, які Ты прыдбаў.
-
-
-
|Êxodo 15:17|Увядзі яго і пасадзі яго на гары здабытку Твайго, на месцы, якое Ты зрабіў жытлом Сабе, Госпадзе, у сьвятыню, якую стварылі рукі Твае, Уладыка?
-
-
-
|Êxodo 15:18|Гасподзь будзе панаваць вавекі і ў вечнасьць.
-
-
-
|Êxodo 15:19|Калі ўвайшлі коні фараонавыя і зь верхаўцамі ягонымі ў мора, дык Гасподзь абярнуў на іх воды марскія, а сыны Ізраілевыя прайшлі па сушы сярод мора.
-
-
-
|Êxodo 15:20| І ўзяла Марыям прарочыца, сястра Ааронавая, у руку сваю бубен, і выйшлі за ёю ўсе жанчыны з бубнамі і радасьцю.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
