-
|Êxodo 12:41| Як прайшло чатырыста трыццаць гадоў, у гэты самы дзень выйшла ўсё рушэньне Гасподняе зь зямлі Егіпецкай уначы.
-
-
-
|Êxodo 12:42| Гэта - ноч чуваньня Госпаду за вывад іх зь зямлі Егіпецкай; гэта самая ноч - чуваньне Госпаду ва ўсіх сыноў Ізраілевых у роды іхнія.
-
-
-
|Êxodo 12:43| І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону: вось статут Пасхі: ніякі іншапляменец не павінен есьці яе;
-
-
-
|Êxodo 12:44| а кожны раб, куплены за срэбра, калі абрэжаш яго, можа есьці яе;
-
-
-
|Êxodo 12:45| пасяленец і найміт не павінен есьці яе.
-
-
-
|Êxodo 12:46| У адным доме трэба есьці яе, ня выносьце мяса прэч з дому і костак яе ня крышэце.
-
-
-
|Êxodo 12:47| Уся грамада Ізраіля павінна ўчыняць яе.
-
-
-
|Êxodo 12:48| А калі паселіцца ў цябе прыхадзень і захоча ўчыніць Пасху Госпаду, дык абрэж у яго ўсіх мужчынскага полу, і тады няхай ён пачне рабіць яе, і будзе як прыродны жыхар зямлі; а ніякі неабрэзаны не павінен есьці яе;
-
-
-
|Êxodo 12:49| адзін закон хай будзе і прыроднаму жыхару і прыхадню, які пасяліўся сярод вас.
-
-
-
|Êxodo 12:50| і зрабілі ўсё сыны Ізраілевыя: як загадаў Гасподзь Майсею і Аарону, так і зрабілі.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
