-
|Êxodo 12:21| І склікаў Майсей усіх старэйшынаў Ізраілевых і казаў ім: выберыце і вазьмеце сабе ягнят па семэях вашых і закалеце паску;
-
-
-
|Êxodo 12:22| і вазьмеце пучок ізопу, і абмачэце ў кроў, якая ў посудзе, і памажце папярэчыну і абодва вушакі дзьвярэй крывёю, якая ў посудзе: а вы ніхто ня выходзьце за дзьверы дома свайго да раніцы.
-
-
-
|Êxodo 12:23| І пойдзе Гасподзь караць Егіпет, і ўбачыць кроў на папярэчыне і на абодвух вушаках, і пройдзе Гасподзь міма дзьвярэй, і не дапусьціць згубцу ўвайсьці ў дамы вашыя дзеля кары.
-
-
-
|Êxodo 12:24| Трымайцеся гэтага, як закону сабе і сынам вашым вечна.
-
-
-
|Êxodo 12:25| Калі ўвойдзеце ў зямлю, якую Гасподзь дасьць вам, як Ён казаў, захоўвайце гэта служэньне.
-
-
-
|Êxodo 12:26| І калі скажуць вам дзеці вашыя: што гэта за служэньне?
-
-
-
|Êxodo 12:27| скажэце: гэта пасхальная ахвяра Госпаду, Які прайшоў міма дамоў сыноў Ізраілевых у Егіпце, калі караў Егіпцянаў, і дамы нашыя выбавіў. І схіліўся народ і пакланіўся.
-
-
-
|Êxodo 12:28| І пайшлі сыны Ізраілевыя і зрабілі: як сказаў Гасподзь Майсею і Аарону, так і зрабілі.
-
-
-
|Êxodo 12:29| Апоўначы Гасподзь пабіў усіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, ад першынца фараона, які сядзеў на троне сваім, да першынца вязьня, які быў у цямніцы, і ўсё першароднае з жывёлы.
-
-
-
|Êxodo 12:30| І ўстаў фараон уначы сам і ўсе рабы ягоныя і ўвесь Егіпет; і пачаўся вялікі енк у зямлі Егіпецкай, бо ня было дома, дзе ня было б мёртвага.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
