Êxodo


  • |Êxodo 4:21| І сказаў Гасподзь Майсею: калі пойдзеш і вернешся ў Егіпет, глядзі, усе цуды, якія Я даручыў табе, зрабі перад абліччам фараона; а Я зраблю і ачарсьцьвее сэрца ягонае, і ён не адпусьціць народу.

  • |Êxodo 4:22| І скажы фараону: так кажа Гасподзь: Ізраіль ёсьць сын Мой, першынец Мой;

  • |Êxodo 4:23| Я кажу табе: адпусьці сына Майго, каб ён учыніў Мне служэньне; а калі ня пусьціш яго, дык вось, Я забэю сына твайго, першынца твайго.

  • |Êxodo 4:24| Па дарозе на начлезе здарылася, што сустрэў яго Гасподзь і хацеў усьмерціць яго.

  • |Êxodo 4:25| Тады Сэпфора, узяўшы каменны нож, абрэзала крайнюю плоць сыну свайму і, кінуўшы да ног ягоных, сказала: ты жаніх крыві ў мяне.

  • |Êxodo 4:26| І адышоў ад яго Гасподзь. Тады сказала яна: жаніх крыві - па абразаньні.

  • |Êxodo 4:27| І Гасподзь сказаў Аарону: ідзі напярэймы Майсею ў пустыню. І ён пайшоў, і сустрэўся зь ім на гары Божай, і пацалаваў яго.

  • |Êxodo 4:28| І пераказаў Майсей Аарону ўсе словы Госпада, Які яго паслаў, і ўсе азнакі, якія ён наказаў.

  • |Êxodo 4:29| І пайшоў Майсей з Ааронам, і сабралі яны ўсіх старэйшынаў сыноў Ізраілевых,

  • |Êxodo 4:30| і пераказаў Аарон усе словы, якія гаварыў Гасподзь Майсею, і зрабіў Майсей азнакі на вачах у народа,


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.