-
|Êxodo 39:31| і прымацавалі да яе шнурок з блакітнай воўны, каб прывязаць яе да кідара зьверху, як загадаў Гасподзь Майсею.
-
-
-
|Êxodo 39:32| Так закончана была ўся работа для скініі сходу, і зрабілі сыны Ізраілевыя ўсё: як загадаў Гасподзь Майсею, так і зрабілі.
-
-
-
|Êxodo 39:33| і прынесьлі да Майсея скінію, покрыва і ўсе прылады яе, гачкі яе, брусы яе, жэрдкі яе, слупы яе і падножжы яе,
-
-
-
|Êxodo 39:34| покрыва са скураў барановых чырвоных і покрыва са скураў сініх і заслону, каб захінаць,
-
-
-
|Êxodo 39:35| каўчэг адкрыцьця і жэрдкі яго і века,
-
-
-
|Êxodo 39:36| стол з усімі прыладамі яго і хлябы ахвяравальныя,
-
-
-
|Êxodo 39:37| сьвяцільні з чыстага золата, лампады яго, лампады пастаўленыя на ім і ўсе прылады яго, і алей, каб асьвятляць,
-
-
-
|Êxodo 39:38| залаты ахвярнік і алей памазаньня, і пахошчы, каб дыміць, і заслону на ўваход у скінію,
-
-
-
|Êxodo 39:39| ахвярнік медны і медную рашотку да яго, жэрдкі яго і ўсе прылады яго, умывальнік і падножжа яго,
-
-
-
|Êxodo 39:40| заслоны двара, слупы і падножжы, заслону да брамы двара, вяроўкі і калы і ўсе рэчы, якія належаць да слугаваньня ў скініі сходу,
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
