Êxodo


  • |Êxodo 36:31| І зрабіў жэрдкі з дрэва сітым, пяць на брусы аднаго боку скініі,

  • |Êxodo 36:32| і пяць жэрдак на брусы другога боку скініі, і пяць жэрдак на брусы задняга боку скініі;

  • |Êxodo 36:33| і зрабіў унутраную жэрдзь, якая праходзіла б па сярэдзіне брусоў ад аднаго канца да другога;

  • |Êxodo 36:34| брусы абклаў золатам, і колцы, у якія ўкладваюцца жэрдкі, зрабіў з золата, і жэрдкі абклаў золатам.

  • |Êxodo 36:35| І зрабіў заслону з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону, і майстэрскаю працаю зрабіў на ёй херувімаў;

  • |Êxodo 36:36| і зрабіў для яе чатыры слупы зь сітыму і абклаў іх золатам, з залатымі гачкамі, і выліў для іх чатыры срэбраныя падножжы.

  • |Êxodo 36:37| І зрабіў заслону на ўваход у скінію з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону, узорыстага вырабу,

  • |Êxodo 36:38| і пяць слупоў для яе з гачкамі; і абклаў вярхі іх і завязі іх золатам і выліў пяць медных падножжаў.


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.