-
|Êxodo 34:11| захавай тое, што загадваю табе сёньня: вось, Я праганяю ад твару твайго Амарэяў, Хананэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў Габрэяў і Евусэяў;
-
-
-
|Êxodo 34:12| глядзі, ня ўступай у спрымірэнства з жыхарамі зямлі той, у якую ты ўвойдзеш, каб яны не зрабіліся сеткаю вам сярод вас.
-
-
-
|Êxodo 34:13| Ахвярнікі іхнія разбурце, слупы іхнія паламайце, высечыце гаі іхнія,
-
-
-
|Êxodo 34:14| бо ты не павінен пакланяцца богу іншаму, апрача Госпада, бо імя Яго "руплівец"; Ён Бог руплівец.
-
-
-
|Êxodo 34:15| Ня ўступай у спрымірэнства з жыхарамі зямлі той, каб, калі яны будуць блудадзеяць ідучы за багамі сваімі і прыносіць ахвяры багам сваім, не запрасілі і цябе, і ты не скаштаваў бы ахвяры іхняй;
-
-
-
|Êxodo 34:16| і не бяры з дочак іхніх жонак сынам сваім, каб дочкі іхнія, блудадзеючы, ідучы за багамі сваімі, не ўвялі і сыноў тваіх у блуд за багамі сваімі.
-
-
-
|Êxodo 34:17| Не рабі сабе багоў літых.
-
-
-
|Êxodo 34:18| Сьвята праснакоў шануй: сем дзён еж прэсны хлеб, як Я загадаў табе, у прызначаны час месяца Авіва, бо ў месяцы Авіве выйшаў ты зь Егіпта.
-
-
-
|Êxodo 34:19| Усе, хто размыкае сьцёгны, Мне, як і ўсё быдла тваё мужчынскага полу, якое размыкае сьцёгны, з валоў і авечак;
-
-
-
|Êxodo 34:20| першароднае з аслоў замяняй ягнём, а калі не заменіш, дык выкупі яго; усіх першынцаў з сыноў тваіх выкупляй; хай не зьяўляецца перад абліччам Маім з пустымі рукамі.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
