-
|Êxodo 26:11| зрабі пяцьдзясят гачыкаў медных, і ўкладзі гачыкі ў петлі, і злучы заслону, каб яна складала адну.
-
-
-
|Êxodo 26:12| А лішак, які застаецца ад заслонаў скініі, - палавіна лішняй заслоны хай будзе зьвешана на тыльным баку скініі;
-
-
-
|Êxodo 26:13| а лішак ад заслоны скініі, на локаць з аднаго і на локаць з другога боку, хай будзе зьвешаны з бакоў скініі з таго і з другога боку, для пакрываньня яе.
-
-
-
|Êxodo 26:14| І зрабі века для пакрываньня са скур барановых чырвоных і яшчэ заслону верхнюю са скур сініх.
-
-
-
|Êxodo 26:15| І зрабі брусы для скініі з дрэва сітым, каб яны стаялі:
-
-
-
|Êxodo 26:16| даўжынёю ў дзесяць локцяў брус, і паўтара локця кожнаму брусу шырыня;
-
-
-
|Êxodo 26:17| у кожным брусе па дзьве восьці, адну насупраць другое: так зрабі на ўсіх брусах скініі.
-
-
-
|Êxodo 26:18| Так зрабі брусы ў скінію: дваццаць брусоў на паўднёвы бок на поўдзень,
-
-
-
|Êxodo 26:19| і пад дваццаць брусоў зрабі сорак срэбраных падножжаў: два падножжы пад адзін брус на дзьве восьці яго, і два падножжы пад другі брус на дзьве восьці яго;
-
-
-
|Êxodo 26:20| і дваццаць брусоў на другі бок на поўнач,
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
