-
|Ezequiel 33:11| Скажы ім: жыву Я, кажа Гасподзь Бог: не хачу сьмерці грэшніка, а каб грэшнік адвярнуўся ад шляху свайго і жывы быў. Адвярнецеся, адвярнецеся ад ліхіх шляхоў вашых; і навошта паміраць вам, доме Ізраілеў?
-
-
-
|Ezequiel 33:12| І ты, сыне чалавечы, скажы сынам народу твайго: праведнасьць праведніка не ўратуе ў дзень злачынства ягонага, і пахібнік за пахібнасьць сваю не загіне ў дзень, калі адвернецца ад пахібнасьці сваёй, гэтак сама як і праведнік у дзень зграшэньня свайго ня можа застацца жывы за сваю праведнасьць.
-
-
-
|Ezequiel 33:13| Калі Я скажу праведніку, што ён будзе жывы, а ён паспадзяецца на сваю праведнасьць і ўчыніць няпраўду, дык усе праведныя ўчынкі яго не ўзгадаюцца, - і ён памрэ ад няпраўды сваёй, якую ўчыніў.
-
-
-
|Ezequiel 33:14| А калі скажу пахібніку: "ты сьмерцю памрэш", і ён адвернецца ад грахоў сваіх і будзе чыніць справядлівасьць і праўду,
-
-
-
|Ezequiel 33:15| калі гэты пахібнік верне заклад, за адабранае заплаціць, будзе хадзіць паводле законаў жыцьця, ня робячы нічога благога, - дык ён будзе жывы, не памрэ.
-
-
-
|Ezequiel 33:16| Ніводзін грэх ягоны, якія ён зрабіў, не ўзгадаецца яму; ён пачаў чыніць справядлівасьць і праўду, ён будзе жывы.
-
-
-
|Ezequiel 33:17| А сыны народу твайго кажуць: "няправільны шлях Госпада", тым часам як іхні шлях няправільны.
-
-
-
|Ezequiel 33:18| Калі праведнік адступіўся ад праведнасьці сваёй і пачаў чыніць пахібна, дык ён памрэ за тое.
-
-
-
|Ezequiel 33:19| І калі пахібнік адвярнуўся ад пахібнасьці сваёй і пачаў чыніць справядлівасьць і праўду, ён будзе за тое жывы.
-
-
-
|Ezequiel 33:20| А вы кажаце: "няправільны шлях Госпада!" Я буду судзіць вас, доме Ізраілеў, кожнага паводле шляхоў ягоных.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
