-
|Ezequiel 36:1| І ты, сыне чалавечы, вымаві прароцтва на горы Ізраілевыя і скажы: горы Ізраілевыя! слухайце слова Гасподняе.
-
-
-
|Ezequiel 36:2| Так кажа Гасподзь Бог: як што вораг гаворыць пра вас: "ага! ага! і вечныя вышыні дасталіся нам на долю",
-
-
-
|Ezequiel 36:3| дык вымаві прароцтва і скажы, так кажа Гасподзь Бог: за тое, менавіта за тое, што спусташаюць вас і паглынаюць вас з усіх бакоў, каб вы зрабіліся здабыткам іншых народаў і былі зьліхаслоўлены і перасуджаны людзьмі,
-
-
-
|Ezequiel 36:4| за гэта, горы Ізраілевыя, выслухайце слова Госпада Бога: так кажа Гасподзь Бог горам і пагоркам, лагчынам і далінам, і апусьцелым развалінам і пакінутым гарадам, якія зрабіліся здабычаю і паглумішчам іншым навакольным народам;
-
-
-
|Ezequiel 36:5| за гэта так кажа Гасподзь Бог: у агні клопату Майго Я вымавіў слова на іншыя народы і на ўсю Ідумэю, якія назначылі зямлю Маю на валоданьне сабе, з сардэчнай радасьцю і з пагардай у душы асуджаючы яе на здабычу сабе.
-
-
-
|Ezequiel 36:6| Таму вымаві прароцтва пра зямлю Ізраілевую і скажы горам і пагоркам, лагчынам і далінам: так кажа Гасподзь Бог: вось, Я вымавіў гэта ў клопаце Маім, бо вы несяце на сабе паглум ад народаў.
-
-
-
|Ezequiel 36:7| Таму так кажа Гасподзь Бог: Я падняў руку Маю з прысягаю, што народы, якія вакол вас, самі панясуць сорам свой.
-
-
-
|Ezequiel 36:8| А вы, горы Ізраілевыя, распусьцеце гольле ваша і будзеце радзіць плады вашыя народу Майму Ізраілю; бо яны скора прыйдуць.
-
-
-
|Ezequiel 36:9| Бо вось, Я да вас зьвярнуся, і вас будуць урабляць і засяваць.
-
-
-
|Ezequiel 36:10| І пасялю на вас мноства людзей, і ўвесь дом Ізраілеў, увесь, і заселеныя будуць гарады і забудаваныя разваліны.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
