-
|Ezequiel 16:1| І было мне слова Гасподняе:
-
-
-
|Ezequiel 16:2| сыне чалавечы! выкажы Ерусаліму гідоты ягоныя
-
-
-
|Ezequiel 16:3| і скажы: так кажа Гасподзь Бог дачцэ Ерусаліма: твой корань і твая радзіма - у зямлі Ханаанскай; бацька твой - Амарэй, і маці твая - Хэтэянка;
-
-
-
|Ezequiel 16:4| пры нараджэньні тваім - у дзень, калі ты нарадзілася, - пупа твайго не адрэзалі, і вадою ты ня была абмыта дзеля ачышчэньня і сольлю ня была асолена і пялюшкамі не спавіта.
-
-
-
|Ezequiel 16:5| Нічыё вока не ўмілажалілася зь цябе, каб зь літасьці да цябе зрабіць табе што-небудзь з гэтага; але ты выкінута была на поле, паводле пагарды да жыцьця твайго, у дзень нараджэньня твайго.
-
-
-
|Ezequiel 16:6| І праходзіў Я міма цябе і ўгледзеў цябе, кінутую на патаптаньне ў крыві тваёй, і сказаў табе: "у крыві тваёй жыві!" Так Я сказаў табе: "у крыві тваёй жыві!"
-
-
-
|Ezequiel 16:7| Памножыў цябе як польныя расьліны; ты вырасла і зрабілася вялікая, і дасягнула найвыдатнейшай прыгажосьці; падняліся грудзі, і валасы ў цябе вырасьлі; але ты была голая і ненакрытая.
-
-
-
|Ezequiel 16:8| І праходзіў Я міма цябе, і вось, гэта быў час твой, час любові; і раскінуў Я раскрыльле шатаў Маіх на цябе і накрыў галізну тваю; і прысягнуў табе і ўступіў у спрымірэнства з табою, кажа Гасподзь Бог, - і ты стала Маёю.
-
-
-
|Ezequiel 16:9| Абмыў Я цябе вадою і змыў зь цябе кроў тваю і памазаў цябе алеем.
-
-
-
|Ezequiel 16:10| І надзеў на цябе ўзорыстую сукенку і абуў цябе ў саф'янавыя сандалі, і аперазаў цябе вісонам і накрыў цябе шаўковым пакрывалам.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
