Ezequiel


  • |Ezequiel 23:1| І было мне слова Гасподняе:

  • |Ezequiel 23:2| сыне чалавечы! былі дзьве жанчыны, дочкі адной маці,

  • |Ezequiel 23:3| і блудадзеялі яны ў Егіпце, блудадзеялі ў сваёй маладосьці; там памятыя грудзі іхнія, і там разбэсьцілі дзявоцкія смочкі іхнія.

  • |Ezequiel 23:4| Імёны іх: вялікай - Агола, а сястры яе - Агаліва. І былі яны Мае, і нараджалі сыноў і дочак; і называліся - Агола Самарыяй, а Агаліна Ерусалімам.

  • |Ezequiel 23:5| і пачала Агола блудадзеяць ад Мяне і прынадзілася да сваіх каханкаў, да Асірыянаў, і да суседзяў сваіх,

  • |Ezequiel 23:6| да тых, што апраналіся ў адзеньне яхантавага колеру, да начальнікаў вобласьцяў і кіроўцаў гарадоў, да ўсіх прыгожых хлопцаў, вершнікаў, што езьдзілі на конях;

  • |Ezequiel 23:7| і шчодрылася ў блудадзействах сваіх з усімі адборнымі з сыноў Асура і апаганьвала сябе ўсімі ідаламі тых, да каго ні прынаджвалася;

  • |Ezequiel 23:8| не пераставала блудадзейнічаць і зь Егіпцянамі, бо яны зь ёю спалі ў маладосьці яе і разбэшчвалі дзявоцкія смочкі яе, і вылівалі на яе пажаду сваю.

  • |Ezequiel 23:9| За тое Я і аддаў яе ў рукі каханкаў яе, у рукі сыноў Асура, да якіх яна прынадзілася.

  • |Ezequiel 23:10| Яны адкрылі галізну яе і дочак яе, а яе забілі мечам. І яна зрабілася ганьбаю сярод жанчын, калі ўчынілі над ёю сьмяротную кару.


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.