Ezequiel


  • |Ezequiel 23:11| Сястра яе, Агаліва, бачыла гэта, і яшчэ больш распусная была ў каханьні сваім, і блуд яе пераўзышоў блуд сястры яе.

  • |Ezequiel 23:12| Яна прынадзілася да сыноў Асуравых, да начальнікаў вобласьцяў і кіроўцаў гарадоў, суседзяў яе, раскошна апранутых, да вершнікаў, што езьдзяць на конях, да ўсіх адборных хлопцаў.

  • |Ezequiel 23:13| І Я бачыў, што яна апаганіла сябе, і што ў абедзьвюх іх - адна дарога.

  • |Ezequiel 23:14| Але гэтая яшчэ больш прымножыла блудадзействы свае, бо, убачыўшы выразаных на сьцяне мужчын, фарбамі намаляваныя выявы Халдэяў,

  • |Ezequiel 23:15| перапаясаных па паясьніцах сваіх поясам, з раскошнымі на галаве іх павязкамі, з выгляду ваенных правадыроў, падобных на сыноў Вавілона, чыя радзіма - зямля Халдэйская,

  • |Ezequiel 23:16| яна закахалася ў іх з аднаго зірку вачэй і паслала да іх у Халдэю пасланцоў.

  • |Ezequiel 23:17| І прыйшлі да яе сыны Вавілона на любоўны ложак і апаганілі яе блудадзействам сваім, і яна апаганіла сябе імі; і адвярнулася ад іх душа яе.

  • |Ezequiel 23:18| Калі ж яна яўна аддалася блудадзействам сваім і адкрыла галізну сваю, тады і ад яе адвярнулася душа Мая, як адвярнулася душа Мая ад сястры яе.

  • |Ezequiel 23:19| І яна памножыла блудадзействы свае, успамінаючы дні маладосьці сваёй, калі блудадзеяла ў зямлі Егіпецкай.

  • |Ezequiel 23:20| і прынадзілася да каханкаў сваіх, у якіх плоць - плоць асьліная, і пажада, як у жарабцоў.


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.