-
|Ezequiel 21:1| І было мне слова Гасподняе:
-
-
-
|Ezequiel 21:2| сыне чалавечы! зьвярні аблічча тваё да Ерусаліма і вымаві слова на сьвятыні і мові прароцтва на зямлю Ізраілевую
-
-
-
|Ezequiel 21:3| і скажы зямлі Ерусалімавай: так кажа Гасподзь Бог: вось, Я на цябе, і дастану меч Мой з похваў яго і зьнішчу ў цябе праведнага і бязбожнага.
-
-
-
|Ezequiel 21:4| А каб зьнішчыць у цябе праведнага і бязбожнага, меч мой з похваў сваіх пойдзе на ўсякую плоць ад поўдня да поўначы.
-
-
-
|Ezequiel 21:5| І ўведае ўсякая плоць, што Я, Гасподзь, дастаў меч Мой з похваў яго, і ён ужо ня вернецца.
-
-
-
|Ezequiel 21:6| А ты, сыне чалавечы, стагні, ламаючы сьцёгны твае, і ў гароце стагні на вачах у іх.
-
-
-
|Ezequiel 21:7| І калі скажуць табе: "чаго ты стогнеш?", скажы: "ад чуткі, што ідзе", - і растане любое сэрца, і ўсе рукі апусьцяцца, і ўсякі дух зьняможацца, і ўсе калені задрыжаць, як вада. Вось гэта прыйдзе і збудзецца, кажа Гасподзь Бог.
-
-
-
|Ezequiel 21:8| І было мне слова Гасподняе:
-
-
-
|Ezequiel 21:9| сыне чалавечы! мові прароцтва і скажы:так кажа Гасподзь Бог: скажы: меч, меч навостраны і вычышчаны;
-
-
-
|Ezequiel 21:10|навостраны, каб болей калоць; вычышчаны, каб зьзяў, як маланка. Ці радавацца нам, што жазло сына Майго пагарджае ўсякім дрэвам?
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
