-
|Ezequiel 21:11|Я даў яго вычысьціць, каб узяць у руку; ужо навостраны гэты меч і вычышчаны, каб аддаць яго ў рукі забойцу.
-
-
-
|Ezequiel 21:12|Стагні і галасі, сыне чалавечы, бо ён - на народ Мой, на ўсіх князёў Ізраіля: яны аддадзены будуць пад меч з народам Маім; таму бі сябе па сьцёгнах.
-
-
-
|Ezequiel 21:13| Бо ён ужо выпрабаваны. І што, калі ён пагарджае і жазло гэта ня выстаіць, кажа Гасподзь Бог.
-
-
-
|Ezequiel 21:14|А ты, сыне чалавечы, прароч і пляскай у ладкі, - і падвоіцца меч і патроіцца: меч на забіваных, меч на забіваньне вялікага, які пранікае ўсярэдзіну жытла іхняга.
-
-
-
|Ezequiel 21:15|Каб расталі сэрцы і каб забітых было болей, Я каля ўсіх варотаў іхніх пастаўлю грозны меч, ах! бліскучы, як маланка, навостраны на закол.
-
-
-
|Ezequiel 21:16|Зьбярыся і ідзі направа альбо ідзі налева, куды б ні павярнулася аблічча тваё.
-
-
-
|Ezequiel 21:17|І Я буду пляскаць у далоні і спатолю гнеў Мой; Я, Гасподзь, сказаў.
-
-
-
|Ezequiel 21:18| І было мне слова Гасподняе:
-
-
-
|Ezequiel 21:19| і ты, сыне чалавечы, уяві сабе дзьве дарогі, па якіх мае ісьці меч цара Вавілонскага, - абедзьве яны павінны выходзіць з адной зямлі, - і накрэсьлі руку, накрэсьлі на пачатку дарог у гарады.
-
-
-
|Ezequiel 21:20| Уяві сабе дарогу, па якой меч ішоў бы ў Раву сыноў Амонавых і ў Юдэю, ва ўмацаваны Ерусалім,
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
