Ezequiel


  • |Ezequiel 13:1| І было мне слова Гасподняе:

  • |Ezequiel 13:2| сыне чалавечы! вымаві прароцтва на прарокаў Ізраілевых, якія прарочаць, і скажы прарокам ад свайго сэрца: слухайце слова Гасподняе!

  • |Ezequiel 13:3| Так кажа Гасподзь Бог: гора неразумным прарокам, якія водзяцца сваім духам, і нічога ня бачылі!

  • |Ezequiel 13:4| Прарокі твае, Ізраіле, як лісы ў руінах.

  • |Ezequiel 13:5| У праломіны вы не ўваходзіце і не агароджваеце сьцяною дому Ізраілевага, каб цьвёрда стаяць у бітве ў дзень Госпада.

  • |Ezequiel 13:6| Яны бачаць пустое і наперад узьвяшчаюць ілжу, кажучы: "Гасподзь сказаў"; а Гасподзь не пасылаў іх; і абнадзейваюць, што слова спраўдзіцца.

  • |Ezequiel 13:7| Ці ня пустую ўяву бачылі вы? І ці ня ілжывае прадвесьце вымаўляеце, кажучы: "Гасподзь сказаў", а Я не казаў?

  • |Ezequiel 13:8| Таму так кажа Гасподзь Бог: як што вы гаворыце пустое і бачыце ва ўявах ілжу, за гэта вось Я - на вас, кажа Гасподзь Бог.

  • |Ezequiel 13:9| І будзе рука Мая супроць гэтых прарокаў, якія бачаць пустое і наперад абвяшчаюць ілжу; на радзе народу Майго яны ня будуць і ў сьпіс дому Ізраілевага ня ўпішуцца, і ў зямлю Ізраілевую ня ўвойдуць; і ўведаеце, што Я - Гасподзь Бог.

  • |Ezequiel 13:10| За тое, што яны ўводзяць народ Мой у зман, кажучы: "мір", тым часам як міру няма; і калі ён будуе сьцяну, яны пэцкаюць яе брудам,


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.