Ezequiel


  • |Ezequiel 10:1| І бачыў я: і вось на скляпеньні, якое над галовамі ў херувімаў, як бы камень сапфір, як бы нешта падобнае на прастол відаць было над імі.

  • |Ezequiel 10:2| І гаварыў Ён чалавеку, які быў апрануты ў ільняную вопратку, і сказаў: увайдзі паміж калёсамі херувімаў і вазьмі поўныя прыгаршчы жару, і кінь на горад; і ён увайшоў на маіх вачах.

  • |Ezequiel 10:3| А херувімы стаялі па правы бок Дома, калі ўвайшоў той чалавек, і воблака напаўняла ўнутраны двор.

  • |Ezequiel 10:4| І паднялася слава Гасподняя з херувіма да парога Дома, і дом напоўніўся воблакам, і двор напоўніўся зьзяньнем славы Госпада.

  • |Ezequiel 10:5| І шум ад крылаў херувімаў чутны быў нават на зьнешнім двары, як бы голас Бога ‹семагутнага, калі Ён гаворыць.

  • |Ezequiel 10:6| І калі Ён даў загад чалавеку, апранутаму ў ільняную вопратку, сказаўшы: "вазьмі агню паміж коламі, паміж херувімамі", і калі ён увайшоў і стаяў каля кола,

  • |Ezequiel 10:7| тады спасярод херувімаў адзін херувім працягнуў руку сваю да агню, які паміж херувімамі, і ўзяў і даў у прыгаршчы апранутаму ў ільняную вопратку. Ён узяў, і выйшаў.

  • |Ezequiel 10:8| І відаць было ў херувімаў падабенства рук чалавечых пад крыламі іхнімі.

  • |Ezequiel 10:9| І бачыў я: вось чатыры колы каля херувімаў, па адным коле каля кожнага херувіма, і колы з выгляду - як бы з каменя тапаза.

  • |Ezequiel 10:10| І з выгляду ўсе чатыры падобныя, быццам кола было ў коле.


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.