-
|Ezequiel 10:11| Калі ішлі яны, дык ішлі па чатыры свае бакі; падчас шэсьця свайго не азіраліся, але да таго месца, куды павернута была галава, і яны туды ішлі; падчас шэсьця свайго не азіраліся.
-
-
-
|Ezequiel 10:12| І ўсё цела іх і сьпіна іх, і рукі іх і крылы іх, і колы навокал былі поўныя вачэй, - усе чатыры колы іхнія.
-
-
-
|Ezequiel 10:13| Колы гэтыя, як я чуў, былі названы: "галгал"(Віхура).
-
-
-
|Ezequiel 10:14| І ў кожнае жывёліны чатыры твары: першы твар - твар херувімавы, другі твар - твар чалавечы, трэці твар - ільвіны і чацьвёрты - твар арліны.
-
-
-
|Ezequiel 10:15| Херувімы падняліся. Гэта былі тыя самыя жывёліны, якіх бачыў я каля ракі Хавар.
-
-
-
|Ezequiel 10:16| І калі ішлі херувімы, тады ішлі каля іх і колы; і калі херувімы падымалі крылы свае, каб падняцца ад зямлі, і колы не аддзяляліся, а былі каля іх.
-
-
-
|Ezequiel 10:17| Калі тыя стаялі, стаялі і яны; калі тыя падымаліся, падымаліся і яны, бо ў іх быў дух жывёлін.
-
-
-
|Ezequiel 10:18| І адышла слава Гасподняя ад парога Дома і стала над херувімамі.
-
-
-
|Ezequiel 10:19| І паднялі херувімы крылы свае і падняліся на маіх вачах ад зямлі; калі яны адыходзілі, дык і колы каля іх; і сталі каля ўваходу ва ўсходнюю браму Дома Гасподняга, і слава Бога Ізраілевага ўгары над імі.
-
-
-
|Ezequiel 10:20| Гэта былі тыя самыя жывёліны, якіх бачыў я каля падножжа Бога Ізраілевага каля ракі Хавар. І я пазнаў, што гэта - херувімы.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
