Ezequiel


  • |Ezequiel 16:31| Калі ты будавала сабе блудзільні на пачатку кожнай дарогі і рабіла сабе ўзвышэньні на кожнай плошчы, ты была не як блудадзейка, бо ты адхіляла дарункі,

  • |Ezequiel 16:32| а як жанчына-пералюбніца, якая прымае замест свайго мужа чужых.

  • |Ezequiel 16:33| Усім блудадзейкам даюць дарункі, а ты сама давала дарункі ўсім палюбоўнікам тваім і падкупляла іх, каб яны з усіх бакоў прыходзілі да цябе блудадзеяць з табою.

  • |Ezequiel 16:34| У цябе ў блудадзействах тваіх было супраціўнае таму, што бывае з жанчынамі: не за табою ганяліся, а ты давала дарункі, а табе не давалі дарункаў; і таму ты рабіла супраціўна іншым.

  • |Ezequiel 16:35| Таму паслухай, блудадзейка, слова Гасподняе!

  • |Ezequiel 16:36| Так кажа Гасподзь Бог: за тое, што ты так сыпала грошы твае і ў блудадзействах тваіх адкрывалася галізна твая перад палюбоўнікамі тваімі і перад усімі мярзотнымі ідаламі тваімі, і за кроў сыноў тваіх, якіх ты аддавала ім,

  • |Ezequiel 16:37| за тое вось, Я зьбяру ўсіх палюбоўнікаў тваіх, якімі ты распацешвалася і якіх ты кахала, з усімі тымі, якіх ненавідзела, і зьбяру іх адусюль супроць цябе і адкрыю перад імі галізну тваю - і ўбачаць усю сарамату тваю.

  • |Ezequiel 16:38| Я буду судзіць цябе судом пералюбніц і тых, што праліваюць кроў, - і аддам цябе крывавай лютасьці і рэўнасьці;

  • |Ezequiel 16:39| аддам цябе ў рукі іх, - і яны разбураць блудзільні твае, і раскідаюць узвышэньні твае, і сарвуць зь цябе вопратку тваю, і возьмуць уборы твае, і пакінуць цябе голую і ненакрытую.

  • |Ezequiel 16:40| І склічуць на цябе сход і паб'юць цябе камянямі і перасякуць цябе мечамі сваімі,


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.