Ezequiel


  • |Ezequiel 33:1| І было мне слова Гасподняе:

  • |Ezequiel 33:2| сыне чалавечы! прамові слова да сыноў народу твайго і скажы ім: калі Я на якую-небудзь зямлю навяду меч, і народ той зямлі возьме спасярод сябе чалавека і паставіць яго ў сябе вартаўніком,

  • |Ezequiel 33:3| і ён, як убачыць меч, што ідзе на зямлю, затрубіць у трубу і асьцеражэ народ,

  • |Ezequiel 33:4| і калі хто будзе слухаць голас трубы, але не асьцеражэ цябе; дык калі меч прыйдзе і захопіць яго, кроў ягоная будзе на яго галаве.

  • |Ezequiel 33:5| Голас трубы ён чуў, але не асьцярогся, кроў ягоная на ім будзе; а хто асьцярогся, той выратуе жыцьцё сваё.

  • |Ezequiel 33:6| Калі ж вартаўнік бачыў, як ішоў меч, і не затрубіў у трубу, і народ ня быў перасьцярожаны, дык калі прыйдзе меч і адбярэ ў каго зь іх жыцьцё, гэты будзе схоплены за грахі свае, але кроў ягоную спагоняць з рук вартаўніка.

  • |Ezequiel 33:7| І цябе, сыне чалавечы, Я паставіў вартавым дому Ізраілеваму, і ты будзеш чуць з вуснаў Маіх слова і настаўляць іх на розум ад Мяне.

  • |Ezequiel 33:8| Калі Я скажу беззаконьніку: "пахібнік! ты сьмерцю памрэш", а ты ня будзеш нічога казаць, каб асьцерагчы пахібніка ад шляху ягонага, дык пахібнік той памрэ за грэх свой, але кроў ягоную спаганю з рукі тваёй.

  • |Ezequiel 33:9| Калі ж ты асьцерагаў пахібніка ад шляху ягонага, каб ён адвярнуўся ад яго, але ён ад шляху свайго не адвярнуўся, дык ён памірае за грэх свой, а ты выратаваў душу тваю.

  • |Ezequiel 33:10| І ты, сыне чалавечы, скажы дому Ізраілеваму: вы кажаце так: "злачынствы нашыя і грахі нашыя на нас, і мы растаем у іх: як жа мы можам жыць?"


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.