-
|Ezequiel 30:11|Ён і зь ім народ ягоны, самы люты з народаў, будуць прыведзены на пагібель гэтай зямлі, і аголяць мечы свае на Егіпет, і напоўняць зямлю пабітымі.
-
-
-
|Ezequiel 30:12|І рэкі зраблю сушаю і аддам зямлю ў рукі ліхім, і рукою іншаземцаў спустошу зямлю і ўсё, што запаўняе яе. Я Гасподзь сказаў гэта.
-
-
-
|Ezequiel 30:13|Так кажа Гасподзь Бог: вынішчу ідалаў і зьнішчу ілжэбагоў у Мэмфісе, і зь зямлі Егіпецкай ня будзе ўжо валадара, і навяду страх на зямлю Егіпецкую.
-
-
-
|Ezequiel 30:14|І спустошу Патрос і пашлю агонь на Цаан, і ўчыню суд над Но.
-
-
-
|Ezequiel 30:15|І вылью лютасьць Маю на Сін, крэпасьць Егіпта, і зьнішчу шматлюдства ў Но.
-
-
-
|Ezequiel 30:16|І пашлю агонь на Егіпет; затрымціць Сін, і Но рухне, і на Мэмфіс нападуць ворагі сярод дня.
-
-
-
|Ezequiel 30:17|Маладыя людзі Она і Бубаста ўпадуць ад меча, а астатнія пойдуць у палон.
-
-
-
|Ezequiel 30:18|І ў Тафнісе памеркне дзень, калі Я скрышу там ярмо Егіпта, і спыніцца ў ім ганарыстая магутнасьць яго. Хмара заслоніць яго, і дочкі яго пойдуць у палон.
-
-
-
|Ezequiel 30:19|Так учыню я суд над Егіптам, і ўведаюць, што Я - Гасподзь.
-
-
-
|Ezequiel 30:20| У адзінаццатым годзе, у першы месяц, на сёмы дзень месяца, было мне слова Гасподняе:
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
