-
|Ezequiel 30:1| І было мне слова Гасподняе:
-
-
-
|Ezequiel 30:2| сыне чалавечы! вымаві прароцтва і скажы:так кажа Гасподзь Бог: галасеце! о, ліхашчасны дзень!
-
-
-
|Ezequiel 30:3|Бо блізкі дзень, так! блізкі дзень Госпада, дзень змрочны; гадзіна народаў настае.
-
-
-
|Ezequiel 30:4|І пойдзе меч на Егіпет, і жудасьць пашырыцца па Эфіопіі, калі ў Егіпце будуць падаць пабітыя, калі возьмуць багацьце яго, і асновы яго будуць разбураны;
-
-
-
|Ezequiel 30:5| Эфіопія і Лівія і Лідыя і ўвесь зьмешаны народ і Хуб, і сыны зямлі запавету разам зь імі ўпадуць ад меча.
-
-
-
|Ezequiel 30:6|Так кажа Гасподзь: упадуць падпоры Егіпта, і ўпадзе пыха магутнасьці яго; ад Мігдола да Сіены будуць падаць у ім ад меча, сказаў Гасподзь Бог.
-
-
-
|Ezequiel 30:7|І апусьцее ён сярод спустошаных земляў, і гарады яго будуць сярод спустошаных гарадоў.
-
-
-
|Ezequiel 30:8|І ўведаюць, што Я - Гасподзь, калі пашлю агонь на Егіпет, і ўсе падпоры яго будуць скрышаны.
-
-
-
|Ezequiel 30:9| У той дзень пойдуць ад мяне вястуны на караблях, каб запалохаць бястурботных Эфіопаў, і распаўсюдзіцца ў ім жах, як у дзень Егіпта; бо вось, ён ідзе.
-
-
-
|Ezequiel 30:10|Так кажа Гасподзь Бог: пакладу канец шматлюдству Егіпта рукою Навухаданосара, цара Вавілонскага.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
