Ezequiel


  • |Ezequiel 1:11| І абліччы іх і крылы іх зьверху былі разьдзеленыя, але ў кожнага два крылы прылягалі адно да аднаго, а два пакрывалі целы іхнія.

  • |Ezequiel 1:12| І ішлі яны, кожнае ў свой бок перад сабою; куды дух хацеў ісьці, туды і ішлі; падчас шэсьця свайго не азіраліся.

  • |Ezequiel 1:13| І выгляд у гэтых жывёлін быў як выгляд распаленага вугольля, як выгляд лампадаў; агонь хадзіў паміж жывёламі, і зьзяньне ад агню і маланка выходзілі з агню.

  • |Ezequiel 1:14| І жывёліны шпарка рухаліся туды-сюды, як бліскае маланка.

  • |Ezequiel 1:15| І я глядзеў на жывёлін, - і вось, на зямлі каля гэтых жывёлін па адным коле перад чатырма іхнімі лапамі.

  • |Ezequiel 1:16| Выгляд колаў і будова іхняя - як выгляд тапаза, і падабенства ва ўсіх чатырох - адно; і з выгляду іх і з будовы іх здавалася, быццам кола было ў коле.

  • |Ezequiel 1:17| Калі яны ішлі, ішлі на чатыры свае бакі; падчас шэсьця не азіраліся.

  • |Ezequiel 1:18| А абады на іх - высокія і страшныя былі яны; абады на ўсіх чатырох вакол былі поўныя вачэй.

  • |Ezequiel 1:19| І калі ішлі жывёлы, ішлі і колы поруч іх; а калі жывёлы падымаліся ад зямлі, тады падымаліся і колы.

  • |Ezequiel 1:20| Куды дух хацеў ісьці, туды ішлі і яны; куды б ні пайшоў дух, і колы падымаліся нароўні зь імі, бо дух жывёлін быў у колах.


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.