-
|Ezequiel 1:1| І было: на трыццатым годзе, на чацьвёртым месяцы, на пяты дзень месяца, калі я быў сярод перасяленцаў над ракой Хавар, разамкнуліся нябёсы - і я пабачыў уявы Божыя.
-
-
-
|Ezequiel 1:2| У пяты дзень месяца (гэта быў пяты год палону цара Ёакіма),
-
-
-
|Ezequiel 1:3| было слова Гасподняе Езэкіілю, сыну Вузія, сьвятара, у зямлі Халдэйскай, над ракою Хавар; і была там на ім рука Гасподняя.
-
-
-
|Ezequiel 1:4| І я бачыў: і вось буйны вецер ішоў з поўначы, вялікая хмара і палымяны агонь, і зьзяньне вакол яго,
-
-
-
|Ezequiel 1:5| а зь сярэдзіны яго як бы сьвятло полымя зь сярэдзіны агню; і зь сярэдзіны яго відаць было як бы падабенства чатырох жывёлін, - і такі быў выгляд у іх: аблічча ў іх было, як у чалавека;
-
-
-
|Ezequiel 1:6| і ў кожнага чатыры твары, і ў кожнага зь іх чатыры крылы;
-
-
-
|Ezequiel 1:7| а ногі ў іх простыя, і ступакі ног іхніх як ступак нагі ў цяляці, і зьзялі, як бліскучая медзь (і крылы ў іх лёгкія).
-
-
-
|Ezequiel 1:8| І рукі чалавечыя былі пад крыламі ў іх, па чатырох баках іх;
-
-
-
|Ezequiel 1:9| і твары ў іх і крылы ў іх - ва ўсіх чатырох; крылы ў іх прылягалі адно да аднаго; у час шэсьця свайго яны не азіраліся, а ішлі кожны перад сабою.
-
-
-
|Ezequiel 1:10| Падабенства абліччаў іхніх - аблічча чалавека і аблічча ільва з правага боку ва ўсіх чатырох; а зь левага боку - аблічча цяляці ва ўсіх чатырох і аблічча арла ва ўсіх чатырох.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
