Ezequiel


  • |Ezequiel 37:11| І сказаў Ён мне: сыне чалавечы! косьці гэтыя - увесь дом Ізраілеў. Вось, яны кажуць: "высахлі косьці нашыя, і загінула надзея нашая: мы адарваныя ад кораня".

  • |Ezequiel 37:12| Таму вымаві прароцтва і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вось, я адчыню труны вашыя і выведу вас, народзе Мой, з трунаў вашых і ўвяду вас у зямлю Ізраілевую.

  • |Ezequiel 37:13| І ўведаеце, што Я - Гасподзь, калі адчыню труны вашыя і выведу вас, народзе Мой, з трунаў вашых,

  • |Ezequiel 37:14| і ўкладу ў вас дух Мой, і ажывяце, і зьмяшчу вас на зямлі вашай - і ўведаеце, што Я Гасподзь сказаў гэта - і зрабіў, кажа Гасподзь.

  • |Ezequiel 37:15| І было мне слова Гасподняе:

  • |Ezequiel 37:16| а ты, сыне чалавечы, вазьмі сабе адно жазло і напішы на ім: "Юду і сынам Ізраілевым, што ў спрымірэнстве зь ім"; і яшчэ вазьмі жазло і напішы на ім: "Язэпу", гэта - жазло Яфрэмава і ўсяго дому Ізраілевага, што ў спрымірэнстве зь ім.

  • |Ezequiel 37:17| І складзі іх у сябе адзін з адным у адно жазло, каб яны ў руцэ тваёй былі адно.

  • |Ezequiel 37:18| І калі спытаюцца ў цябе сыны народу твайго: "ці не растлумачыш нам, што гэта ў цябе?"

  • |Ezequiel 37:19| Тады скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вось, Я вазьму жазло Язэпава, якое ў руцэ ў Яфрэма і спрыміраных зь ім плямёнаў Ізраілевых, і прыкладу іх да яго, да жазла Юдавага, і зраблю іх адным жазлом, і будуць адно ў руцэ Маёй.

  • |Ezequiel 37:20| Калі ж абодва жэзлы, на якіх ты напішаш, будуць у руцэ тваёй перад вачыма іхнімі,


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.