-
|Ezequiel 34:11| Бо так кажа Гасподзь Бог: вось Я Сам знайду авечак Маіх і агледжу іх.
-
-
-
|Ezequiel 34:12| Як пастух правярае статак свой у той дзень, калі ён сярод статку свайго расьсеянага, так Я перагледжу авечак Маіх і вызвалю іх з усіх мясьцінаў, у якія яны былі расьсеяны ў дзень хмарны і змрочны.
-
-
-
|Ezequiel 34:13| І выведу іх з народаў і зьбяру іх з краін, і прывяду іх у зямлю іхнюю і буду пасьвіць іх на горах Ізраілевых, каля патокаў і на ўсіх населеных мясьцінах зямлі гэтай.
-
-
-
|Ezequiel 34:14| Буду пасьвіць іх на добрай пашы, і кашара іхняя будзе на высокіх горах Ізраілевых; там яны будуць адпачываць у добрым загоне і будуць пасьвіцца на сакавітай пашы - на горах Ізраілевых.
-
-
-
|Ezequiel 34:15| Я буду пасьвіць авечкі Мае і Я буду пакоіць іх, кажа Гасподзь Бог.
-
-
-
|Ezequiel 34:16| Якая згубілася, тую знайду і адагнаную вярну, і параненую перавяжу і хворую ўмацую, і ўтлусьцелую і буйную зьнішчу; буду пасьвіць іх па праўдзе.
-
-
-
|Ezequiel 34:17| А вас, авечкі Мае, - так кажа Гасподзь Бог, - вось, Я буду судзіць паміж авечкаю і авечкаю, паміж бараном і казлом.
-
-
-
|Ezequiel 34:18| Хіба мала вам таго, што пасьвіцеся на добрай пашы, а між тым астатняе на пашы вашай дратуеце нагамі вашымі, п'яце чыстую ваду, а астатнюю каламуціце нагамі вашымі,
-
-
-
|Ezequiel 34:19| так што авечкі Мае павінны карміцца тым, што патаптана нагамі вашымі, і піць тое, што скаламучана нагамі вашымі?
-
-
-
|Ezequiel 34:20| Таму так кажа ім Гасподзь Бог: вось, Я Сам буду судзіць паміж авечкаю тлустаю і авечкаю худою.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
