-
|Ezequiel 32:11| Бо так кажа Гасподзь Бог:меч цара Вавілонскага прыйдзе на цябе.
-
-
-
|Ezequiel 32:12|Ад мечаў дужых загіне народ твой; усе яны - самыя лютыя з народаў, і зьнішчаць гонар Егіпта, і загіне ўсё мноства ягонае.
-
-
-
|Ezequiel 32:13|І вынішчу ўсё быдла яго каля вялікіх водаў, і наперад ня будзе каламуціць іх нага чалавечая, і капыты быдла ня будуць каламуціць іх.
-
-
-
|Ezequiel 32:14|Тады дам спакой водам іхнім, і зраблю, што рэкі іхнія пацякуць, як алей, кажа Гасподзь Бог.
-
-
-
|Ezequiel 32:15|Калі зраблю зямлю Егіпецкую пустыняю, і калі пазбудзецца зямля ўсяго, што напаўняе яе; калі паб'ю ўсіх, хто жыве на ёй, тады ўведаюць, што Я - Гасподзь.
-
-
-
|Ezequiel 32:16|Вось сьлёзная песьня, якую будуць сьпяваць; дочкі народаў будуць сьпяваць яе; па Егіпце і па ўсім мностве яго будуць сьпяваць яе, кажа Гасподзь Бог.
-
-
-
|Ezequiel 32:17| У дванаццатым годзе, у пятнаццаты дзень таго самага месяца, было мне слова Гасподняе:
-
-
-
|Ezequiel 32:18| сыне чалавечы! аплач народ Егіпецкі, і скінь яго, яго і дочак славутых народаў у апраметную, з тымі, што адыходзяць у магілу.
-
-
-
|Ezequiel 32:19| Каго ты пераўзыходзіш? сыдзі, і ляжы зь неабрэзанымі.
-
-
-
|Ezequiel 32:20| Тыя ўпадуць сярод забітых мечам, і ён аддадзены мечу; цягнеце яго і ўсё мноства яго.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
