Ezequiel


  • |Ezequiel 22:21| Зьбяру вас і дыхну на вас агнём абурэньня Майго, і расплавіцеся сярод яго.

  • |Ezequiel 22:22| Як срэбра плавіцца ў гарніле, расплавіцеся і вы сярод яго, і ўведаеце, што Я, Гасподзь, выліў лютасьць Маю на вас.

  • |Ezequiel 22:23| І было мне слова Гасподняе:

  • |Ezequiel 22:24| сыне чалавечы! скажы яму: ты - зямля неачышчаная, не арашаная дажджом у дзень гневу!

  • |Ezequiel 22:25| Змова прарокаў яе сярод яе, як леў рыклівы, які турзае здабычу; зьядаюць душы, абіраюць маёмасьць і каштоўнасьці, і памнажаюць лік удоваў.

  • |Ezequiel 22:26| Сьвятары яе парушаюць закон Мой і апаганьваюць сьвятыні Мае, не аддзяляюць сьвятога ад несьвятога і не паказваюць розьніцы паміж чыстым і нячыстым, і ад суботаў Маіх яны засланілі вочы свае, і Я прыніжаны ў іх.

  • |Ezequiel 22:27| Князі ў яе як ваўкі, якія вырываюць здабычу; праліваюць кроў, глумяць душы, каб здабыць карысьць.

  • |Ezequiel 22:28| А прарокі яе ўсё пэцкаюць брудам, бачаць пустое і прадказваюць ім ілжывае, кажучы: "так кажа Гасподзь Бог", тым часам як не казаў Гасподзь.

  • |Ezequiel 22:29| А ў народзе прыгнятаюць адзін аднаго, рабуюць і ўціскаюць беднага і гаротнага, і прыхадня прыгнятаюць несправядліва.

  • |Ezequiel 22:30| Шукаў Я ў іх чалавека, які паставіў бы сьцяну і стаў бы перад Мною ў праломіне за гэтую зямлю, каб Я не загубіў яе, але не знайшоў.


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.