-
|Mateus 25:1|Тады ўпадобніцца Царства Нябеснае дзесяцём дзевам, якія, узяўшы сьвяцільні свае, выйшлі сустрэць маладога.
-
-
-
|Mateus 25:2|пяць зь іх было неразумных і пяць мудрых;
-
-
-
|Mateus 25:3|неразумныя, узяўшы сьвяцільні свае, не ўзялі з сабою алею;
-
-
-
|Mateus 25:4|а мудрыя ўзялі алею ў пасудзінах разам зь сьвяцільнямі сваімі;
-
-
-
|Mateus 25:5|і калі малады замарудзіўся, дык задрамалі ўсе і паснулі.
-
-
-
|Mateus 25:6|Але апоўначы крык пачуўся: "вось, малады ідзе, выходзьце на сустрэчу яму".
-
-
-
|Mateus 25:7|Тады ўсталі ўсе дзевы тыя і паправілі сьвяцільні свае.
-
-
-
|Mateus 25:8|А неразумныя мудрым сказалі: "дайце нам алею вашага, бо сьвяцільні нашыя гаснуць".
-
-
-
|Mateus 25:9|А мудрыя сказалі ў адказ: "каб ня сталася недахопу і ў нас і ў вас, ідзеце лепей да прадаўцоў і купеце сабе".
-
-
-
|Mateus 25:10|Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў малады, і гатовыя ўвайшлі зь ім на вясельле, і зачыніліся дзьверы.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
