-
|Mateus 14:1| У той час Ірад тэтрарх пачуў погалас пра Ісуса
-
-
-
|Mateus 14:2| і сказаў служкам сваім: гэта Ян Хрысьціцель; ён паўстаў зь мёртвых, і таму цуды ўчыняюцца ім.
-
-
-
|Mateus 14:3| Бо Ірад, узяўшы Яна, зьвязаў яго і пасадзіў у цямніцу празь Ірадыяду, жонку Піліпа, брата свайго;
-
-
-
|Mateus 14:4| таму што Ян казаў яму: нельга табе мець яе.
-
-
-
|Mateus 14:5| І хацеў яго забіць, але пабаяўся народу, бо яго ўважалі за прарока.
-
-
-
|Mateus 14:6| А ў дзень народзін Ірада, скакала дачка Ірадыяды перад усімі і дагадзіла Іраду;
-
-
-
|Mateus 14:7| таму ён пад прысягаю абяцаў ёй даць, чаго толькі яна ні папросіць.
-
-
-
|Mateus 14:8| А яна, падбухтораная маці сваёю, сказала: дай мне тут у місе галаву Яна Хрысьціцеля.
-
-
-
|Mateus 14:9| І засмуціўся цар; але дзеля прысягі і тых, што ўзьляжалі зь ім, загадаў даць ёй,
-
-
-
|Mateus 14:10| і паслаў адцяць Яну галаву ў цямніцы.
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
