-
|Romanos 3:1| Дык вось, у чым жа перавага быць Юдэем, альбо якая карысьць ад абразаньня?
-
-
-
|Romanos 3:2| Вялікая, ва ўсіх праявах, а найперш у тым, што ім даверана слова Божае.
-
-
-
|Romanos 3:3| Бо што ж? калі некаторыя ня верылі, хіба ж няверства іхняе зьнішчыць вернасьць Божую?
-
-
-
|Romanos 3:4| Зусім не. Бог верны, а кожны чалавек ілжывы, як напісана:"Ты праведны ў словах Тваіх і пераможаш, у судзе Тваім".
-
-
-
|Romanos 3:5| А калі нашая няпраўда выяўляе праўду Божую, дык што скажам? няўжо будзе Бог несправядлівы, калі паказвае гнеў? - кажу, па-чалавечы разважаючы.
-
-
-
|Romanos 3:6| Зусім не. Бо як жа тады Богу судзіць сьвет?
-
-
-
|Romanos 3:7| Бо, калі вернасьць Божая ўзвышаецца маёю нявернасьцю на славу Божую, завошта яшчэ мяне ж судзіць, як грэшніка?
-
-
-
|Romanos 3:8| І ці ж не рабіць нам зло, каб выйшла на дабро, як некаторыя ўпікаюць нас і кажуць, быццам мы гэтак вучым? Справядлівы суд на такіх.
-
-
-
|Romanos 3:9| Дык што ж? ці маем мы перавагу? Зусім не; бо мы ўжо даказалі, што як Юдэі, так і Эліны, усе пад грэхам,
-
-
-
|Romanos 3:10| як напісана:"няма праведнага аніводнага;
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
