-
|Números 1:1| І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай, у скініі сходу, у першы дзень другога месяца, на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, кажучы:
-
-
-
|Números 1:2| палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых па родах іхніх, па сямействах іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынскага роду пагалоўна:
-
-
-
|Números 1:3| ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, па рушэньнях іхніх палічэце іх - ты і Аарон;
-
-
-
|Números 1:4| з вамі павінны быць з кожнага племя па адным чалавеку, які ў родзе сваім галоўны.
-
-
-
|Números 1:5| І вось імёны мужоў, якія будуць з вамі: ад Рувіма Еліцур, сын Шэдэураў;
-
-
-
|Números 1:6|ад Сымона Шэлумііл, сын Цурышадаеў;
-
-
-
|Números 1:7|ад Юды Наасон, сын Амінадаваў;
-
-
-
|Números 1:8|ад Ісахара Натанаіл, сын Цуараў;
-
-
-
|Números 1:9|ад Завулона Эліяў, сын Хэлонаў;
-
-
-
|Números 1:10|ад сыноў Язэпа: ад Яфрэма Элішама, сын Аміудаў; ад Манасіі Гамалііл, сын Пэдацураў;
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
