Filemom


  • |Filemom 1:1| Павал, вязень Ісуса Хрыста, і Цімафей брат, Філімону любаснаму і супрацоўніку нашаму,

  • |Filemom 1:2| і Апфіі, (сястры) любаснай, і Архіпу, спадзьвіжніку нашаму, і дамовай тваёй царкве:

  • |Filemom 1:3| мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

  • |Filemom 1:4| Дзякую Богу майму, заўсёды спамінаючы цябе ў малітвах маіх,

  • |Filemom 1:5| чуючы пра тваю любоў і веру, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх сьвятых,

  • |Filemom 1:6| каб дзеяньне веры тваёй было чыннае ў спазнаньні ўсякага ў вас дабра ў Хрысьце Ісусе.

  • |Filemom 1:7| Бо мы маем вялікую радасьць і ўцеху ў любові тваёй, бо табою, браце, супакоены сэрцы сьвятых.

  • |Filemom 1:8| Таму, маючы вялікую ў Хрысьце адвагу загадваць табе, што трэба,

  • |Filemom 1:9| зь любові лепей прашу, ня хто які там, а я, Павал - старац, а цяпер вязень Ісуса Хрыста;

  • |Filemom 1:10| прашу цябе за сына майго Анісіма, якога нарадзіў я ў кайданах маіх:


COOKIES

Utilizamos cookies para oferecer melhor experiência, melhorar o desempenho, analisar como você interage em nosso site e personalizar conteúdo. Ao utilizar este site, você concorda com o uso de cookies.

Dados Essenciais

Os dados essenciais são necessários para executar o site que você está visitando. Você não pode desativá-los.