-
|Daniel 3:1| Цар Навухаданосар зрабіў залатога ідала, у вышыню шэсьцьдзясят локцяў, у шырыню шэсьць локцяў, паставіў яго ў даліне Дэіра, у Вавілонскім краі,
-
-
-
|Daniel 3:2| і паслаў цар Навухаданосар сабраць сатрапаў, намесьнікаў, ваяводаў, вышэйшых судоўцаў, скарбоўцаў, законазнаўцаў, судаўпраўцаў, і ўсіх акруговых валадароў, каб яны прыйшлі на ўрачыстае пасьвячэньне ідала, якога паставіў цар Навухаданосар.
-
-
-
|Daniel 3:3| І сабраліся сатрапы, намесьнікі, ваеначальнікі, вышэйшыя судоўцы, скарбоўцы, законазнаўцы, судаўпраўцы і ўсе акруговыя валадары на пасьвячэньне ідала, якога паставіў цар Навухаданосар, і сталі перад ідалам, якога паставіў Навухаданосар.
-
-
-
|Daniel 3:4| Тады спавесьнік голасна ўсклікнуў: "абвяшчаецца вам, народы, плямёны і роды:
-
-
-
|Daniel 3:5| у той час, як пачуеце гук трубы, жалейкі, цытры, цаўніцы, гусьляў і псалтыра, і ўсякай іншай музыкі, упадзеце і пакланецеся залатому ідалу, якога паставіў цар Навухаданосар,
-
-
-
|Daniel 3:6| а хто не ўпадзе і не паклоніцца, адразу ўкінуты будзе ў распаленую вогненную печ".
-
-
-
|Daniel 3:7| Пасьля таго, як усе народы пачулі голас трубы, жалейкі, цытры, цаўніцы, гусьляў і ўсякага роду музыкі, пападалі ўсе народы, плямёны і роды і пакланіліся залатому ідалу, якога паставіў цар Навухаданосар.
-
-
-
|Daniel 3:8| У гэты самы час падступіліся некаторыя Халдэі і данесьлі на Юдэяў.
-
-
-
|Daniel 3:9| Яны сказалі цару Навухаданосару: "цару, вавек жыві!
-
-
-
|Daniel 3:10| Ты, цару, выдаў загад, каб кожны чалавек, які пачуе голас трубы, жалейкі, цытры, цаўніцы, гусьляў і псалтыра і ўсякага роду музыкі, упаў і пакланіўся залатому ідалу;
-
-
Português
Italiano
Espanhol
Inglês
Francês
Árabe
Mandarim
Hindu
Alemão
Біблія Сёмухи
